7 снежня 2025, Нядзеля, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казанова стрэліў дуплетам

3
Казанова стрэліў дуплетам
Цімур Іванаў

Гісторыя намесніка міністра абароны РФ магла б стаць сюжэтам для сцэнарыя кінафільма.

Гісторыя ўзлёту і падзення намесніка міністра абароны, генерала Цімура Іванава, магла б стаць сюжэтам для сцэнарыя кінафільма. Вось што трэба здымаць, скрэпаносныя рэжысёры! З густам, смачна. Тут, мабыць, нават Андрэасяну ёсць дзе разгарнуцца.

Цімур Іванаў не толькі асвяціў карупцыйным святлом пуцінскую «вертыкаль», але і нанёс шкоду яе, так бы мовіць, «маральным устоям». Стрэліў дуплетам.

Аказваецца, Захарава, адна з былых жонак Іванава, заявіла, што была перакананая, што праца яе мужа ў Міністэрстве абароны «разваліць нашы сямейныя адносіны з‑за надзвычай распуснай і нізкай маральнай абстаноўкі ўнутры гэтага калектыву, у складзе якога яму ўжо давялося працаваць у адміністрацыі Маскоўскай вобласці». Як жа так? Папахвае «дыскрэдытацыяй арміі»…

Захарава сцвярджае, што за час шлюбу «Іванаў чатыры разы падаваў на развод са мной», а ў 2018 і 2019 гадах яна даведалася пра двух яго пазашлюбных дзяцей ад розных жанчын, якіх Іванаў прызнаў і даў ім сваё прозвішча. Пасля разводу ў 2022 годзе Захаравай адкрылася, што Іванаў «апошнія 10 гадоў шлюбу вёў падвойнае, а дакладней, шматмернае жыццё» ў яе за спіной.

Тое, што створаная Пуціным сістэма праедзеная карупцыяй, паказваюць шматлікія абвінавачванні і арышты верных «сыноў партыі і народа». Але была надзея, што ў маральных адносінах піраміда пуцінцаў мае моцны тыл (царква, пост, сям’я). Цімур забіў надзею, адчыніў дзверы ў свет кутэжаў, весялосці, шампанскага. Здымайце пра гэта кіно.

Тэлеграм-канал «Бягучы па кіналязе»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках