7 снежня 2025, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі дапамаглі беларускай кухні трапіць у топ-100 сусветных

15
Палякі дапамаглі беларускай кухні трапіць у топ-100 сусветных

Якія стравы ацанілі нашы суседзі?

Папулярны рэйтынг страў і кухняў свету Taste Atlas абнавіў спіс самых папулярных кухняў на 2026 год. Беларусь у ім у параўнанні з 2025 годам крыху апусцілася, апынуўшыся на 79-м месцы (раней была на 75-м). Але ў любым выпадку патрапленне ў топ-100 адбылося дзякуючы нашым суседзям — палякам.

Менавіта яны, паводле дадзеных рэйтынгу, часцей ставілі высокія адзнакі беларускім стравам, падняўшы сярэдні бал да 4,1, піша Telegraf.news.

Таму не дзіўна, што адной з самых высокаацэненых страў беларускай кухні на Taste Atlas стаў суп «жур» — поўны аналаг або альтэрнатыва польскаму «журэку».

Журэк — гэта традыцыйны суп, які адрозніваецца характэрным кіславатым смакам, які атрымліваецца ў выніку закваскі або броджання хлеба і жытняй мукі. У склад супу таксама ўваходзяць сасіскі, бекон або вяндліна, і гародніна, такая як бульба і грыбы.

Вядома, у спіс найлепшых страў трапілі дранікі, а яшчэ сырнікі, халаднік, мачанка і верашчака. Сярод фаварытаў таксама значацца паліўка і калдуны.

Сярод алкагольных напояў у рэйтынгу значацца крамбамбуля, старка і, вядома, квас.

На якіх месцах суседзі Беларусі?

У рэйтынг трапілі і традыцыйныя кухні нашых суседзяў. Вось на якіх яны месцах:

Польшча - 14,

Расія - 28,

Украіна - 43,

Літва - 44,

Латвія 79.

Першыя месцы ў рэйтынгу занялі Італія, Грэцыя і Перу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках