9 лютага 2026, панядзелак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Зяленскі едзе ў Берлін на сустрэчу з лідарамі Еўропы

1
Bloomberg: Зяленскі едзе ў Берлін на сустрэчу з лідарамі Еўропы

Пра паездку прэзідэнта Украіны ў пятніцу паведаміў галоўны спікер Мерца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у панядзелак, 15 снежня, адправіцца ў Берлін, каб сустрэцца з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам і іншымі еўрапейскімі лідарамі, у прыватнасці прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, каб прасунуць наперад перамовы па мірных прапановах пад эгідай ЗША, паведамляе Bloomberg (пераклад — «УНІАН»).

Выданне адзначае, што пра паездку прэзідэнта Украіны ў пятніцу паведаміў галоўны прадстаўнік Мерца Штэфан Корнэліус. Паводле інфармацыі асоб, знаёмых з гэтым пытаннем, перад сустрэчай саветнікі па пытаннях нацыянальнай бяспекі Украіны, Еўропы і ЗША правядуць перамовы па праектах планаў. У той жа час асобы, якія паведамілі гэтую навіну, адзначылі, што планы яшчэ могуць змяніцца.

У артыкуле адзначаецца, што тэрыторыі Украіны з'яўляюцца цэнтрам бягучых дыскусій паміж Вашынгтонам, Кіевам і Масквой. Прадстаўнікі гэтых краін працуюць над планам, які складаецца з 20 пунктаў.

Выданне распавяло, што Масква настойвае, каб Украіна вывела свае войскі з усходніх тэрыторый Данбаса, уключаючы раёны Данецкай і Луганскай абласцей, якія расійскія вайскоўцы не змаглі захапіць.

Паводле слоў Зяленскага, ЗША абмяркоўвалі ператварэнне гэтага раёна ў «дэмілітарызаваную зону» пад адмысловым кіраваннем. Аднак усё яшчэ застаецца пад пытаннем, ці будуць гэтыя рэгіёны дэ-факта прызнаныя расійскімі разам з акупаваным Крымам.

Дадаецца, што іншыя спрэчныя моманты ў мірнай дамове ўключаюць забеспячэнне Украіны надзейнымі гарантыямі бяспекі, каб Расія не ўварвалася зноў, а таксама лёс каля 200 мільярдаў долараў замарожаных актываў.

Выданне адзначае, што Пуцін не дэманструе ніякіх прыкмет змянення сваіх ваенных мэтаў. Таму пакуль незразумела, ці пагодзіцца Масква на мірную дамову, нават калі ЗША і Украіна прыйдуць да згоды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках