Сілы абароны Украіны ўдарылі па адным з найбуйнейшых НПЗ Расіі
1- 12.12.2025, 21:03
- 6,794
Генштаб ЗСУ раскрыў падрабязнасці.
Падраздзяленні Сіл абароны Украіны паразілі магутнасці нафтаперапрацоўчага завода «Славнефть-ЯНОС» у Яраслаўскай вобласці РФ.
Як паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны, гэта адзін з найбуйнейшых НПЗ акупантаў, які здольны перапрацоўваць ад 15 млн тон нафты і нафтавага кандэнсату ў год. Ён задзейнічаны ў забеспячэнні ўзброеных сіл расійскіх захопнікаў.
Зазначаецца, што ў раёне мэты былі зафіксаваныя выбухі і магутны пажар.
Акрамя таго, як паведамілі ў Генштабе, з мэтай зніжэння наступальнага патэнцыялу праціўніка, быў паражоны склад боепрыпасаў у раёне вёскі Аўдзееўскае (раней Першамайскае) і месцы канцэнтрацыі жывой сілы ворага ў раёнах Мірнаграда і Родынскага, што ў Данецкай вобласці.