9 лютага 2026, панядзелак, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча працягне спрашчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента замежніка

4
Польшча працягне спрашчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента замежніка

Колькі такіх пашпартоў ужо атрымана?

Польшча працягне да 30 чэрвеня 2026 года спрашчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента замежніка. Гэта вынікае з праекта пастановы МУС, які з’явіўся ў базе ўрадавага цэнтра заканадаўства, заўважыў MOST.

Ад агульнага парадку спрашчаны адрозніваецца тым, што:

- праязны дакумент могуць атрымаць беларусы, якія ніколі раней не мелі праязнога дакумента (у тым ліку пашпарта), гэта датычыцца ў першую чаргу дзяцей;

- беларусам не трэба даказваць, што яны не могуць атрымаць пашпарт ад уладаў сваёй дзяржавы;

- для падачы заявы падыходзяць не толькі пастаянны від на жыхарства, карта доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, гуманітарны від на жыхарства або статус дадатковай абароны, але і часовы від на жыхарства (незалежна ад мэты выдачы).

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі бестэрмінова вызвалены ад аплаты збору за выдачу дакумента.

Цяперашняе падаўжэнне льготнага парадку — ужо пятае па ліку.

Як вядома, патрэба ў праязных дакументах для беларусаў пастаянна расце. Так, паводле звестак МУС Польшчы, у 2021 годзе было выдадзена толькі 12 праязных дакументаў замежніка, у 2022‑м — 36, у 2023‑м — 983, у 2024‑м — 3328, а ў 2025‑м (па стане на 31 кастрычніка) — ужо 4573.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках