«Лукашэнка наскрозь прагніў»
7- 12.12.2025, 20:13
- 21,470
Беларусы адрэагавалі на чарговыя крыкі дыктатара.
«Навуковец жорстка паставіў Лукашэнку на месца, адказаўшы на выпады дыктатара ў дачыненні да беларускай навукі і яе прадстаўнікоў.
Чытачы сайта Charter97.org таксама не засталіся ў баку. Прыводзім некаторыя іх каментары:
«Языком ляпаць — не мяшкі насіць. А гэты сам усё разваліў, а цяпер шукае чароўную палачку, каб выканаць свае хацелкі».
«Беларуская НАН павінна працаваць у цеснай сувязі з праблемамі сусветнага ўзроўню, а не пад задачы мыслення Лукашэнкі. Раней ён вучыў, як перабіраць бульбу, а цяпер — як рухаць наперад навуку».
«Сапраўдны навуковец павінен быць галодны. Будзем плаціць навукоўцам пахлопваннем па плячы».
«Я б на месца яго паставіў, дык ён не стаіць, а наскрозь прагніў і хістаецца».
«Навукоўцы, дапамажыце Луцы адмыць кароў, не адмываюцца!»
«Гэты блытае навукоўцаў (сутнасць працы якіх — адкрыццё і ўдакладненне законаў прыроды і г.д.) і інжынераў, якія павінны распрацоўваць розныя тэхнічныя рашэнні і навінкі».
«Прытоку новых кадраў ужо не будзе ўвогуле».