8 лютага 2026, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў Туркменістана

14
Пуцін двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў Туркменістана

Гэта не першы выпадак.

Пуцін з двух спроб не змог правільна вымавіць прозвішча прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і ягонага бацькі Гурбангулы Бердымухамедава, які раней займаў гэту пасаду, звярнула ўвагу «Вёрстка».

Сустрэча двух прэзідэнтаў адбылася ў Ашхабадзе ў межах міжнароднага форуму «Мір і давер: адзінства мэтаў у інтарэсах устойлівай будучыні». Бердымухамедаў падчас канферэнцыі перадаў слова Пуціну, а той вырашыў павіншаваць прэзідэнта Туркменістана з прыняццем ААН рэзалюцыі аб «Пастаянным нейтралітэце Туркменістана».

«Хацеў бы ад усяго сэрца павіншаваць з гэтай знамянальнай падзеяй… Павіншаваць усіх нашых туркменістанскіх сяброў і, вядома, перш за ўсё, прэзідэнта Сердара Гурбангулыевіча Бердыму… мухаведава. Нацыянальнага лідара туркменскага народа Гурбангулы… мелігуловіча Бердымухаведава», – сказаў Пуцін, вынікае з відэа на сайце Крамля.

Такім чынам, прэзідэнт Расіі спачатку памыліўся ў вымаўленні прозвішча Бердымухамедава, а з другой спробы не змог вымавіць імя па бацьку ягонага бацькі і зноў памыліўся ў прозвішчы. Раней у Пуціна не было праблем з яго вымаўленнем. Гэта не першы выпадак, калі Пуцін робіць памылкі ў імёнах лідараў іншых краін падчас асабістых сустрэч. Напрыклад, у 2022 годзе ён некалькі разоў не змог правільна вымавіць імя прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева. А ў 2024‑м на саміце БРІКС у Пуціна ўзніклі праблемы з вымаўленнем імя і прозвішча турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках