У Жодзіне ў паліклініку заляцеў кажан
2- 12.12.2025, 14:55
- 1,872
Відэафакт.
У Жодзіне кажан напалохаў наведвальнікаў паліклінікі. Пра падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
«Кажан патурбаваў наведвальнікаў Жодзінскай гарадской паліклінікі: ратавальнікі прыйшлі на дапамогу», — гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве паведамілі, што кажана, які знаходзіўся ў калідоры ўстановы аховы здароўя, выявіла адміністрацыя ўстановы 12 снежня раніцай. Супрацоўнікі МНС злавілі і выпусцілі кажана ў натуральнае асяроддзе пражывання.