9 лютага 2026, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расійскага шпіёна, якога найбольш шукаюць у Еўропе, выявілі цэментныя заводы ў Лівіі

2
У расійскага шпіёна, якога найбольш шукаюць у Еўропе, выявілі цэментныя заводы ў Лівіі

Журналісты Financial Times правялі расследаванне.

Адзін з найбольш шуканых махляроў у Еўропе, былы аперацыйны дырэктар збанкрутавалай нямецкай плацежнай сістэмы Wirecard Ян Марсалек, аказаўся інвестарам у лівійскія цэментныя актывы, гаворыцца ў расследаванні The Financial Times (пераклад — moscowtimes.ru).

Паводле даных Süddeutsche Zeitung, Марсалек, які ўцёк у 2020 годзе ад арышту, атрымаў у 2021 годзе расійскі пашпарт на імя Германа Бажэнава і жыве ў Расіі пад аховай ФСБ. Раней ён хваліўся паездкамі ў Пальміру ў Сірыі «ў госці да расійскіх вайскоўцаў» і дапамагаў наладзіць прысутнасць ПВК «Вагнер» у Лівіі.

Да продажу акцый заводаў Марсалек гадамі ўкладаў у лівійскія праекты праз сетку афшорных структур на Кіпры, у Дубаі і на востраве Мэн і праз намінальных уласнікаў. FT адзначае, што вакол лівійскіх цэментных заводаў і звязаных з імі кампаній разгарэўся зацяжны карпаратыўны канфлікт паміж былымі партнёрамі Марсалека, які цяпер будуць разглядаць у брытанскіх судах. Паводле ацэнак крыніц FT, укладанні Марсалека ў Лівію, калі б ён захаваў над імі кантроль, цяпер дасягалі б дзясяткаў мільёнаў долараў. Таксама ў яго былі іншыя праекты ў Лівіі — ён валодаў кампаніямі, якія здаюць у арэнду бурыльныя ўстаноўкі.

The Financial Times прывяла яшчэ адзін лівійскі эпізод з жыцця Марсалека. У 2018 годзе ён прапанаваў аднаму са сваіх лівійскіх партнёраў Ахмеду Бен Халіму і яго блізкім укласціся ў новы токен Toncoin, які запускала платформа Telegram. Яе заснавальнік Павел Дураў пазнаёміўся з Марсалекам і запрасіў яго далучыцца да праекта. Для лівійскіх інвестараў стварылі асобны фонд, аднак банк Credit Suisse, які суправаджаў продаж токенаў, заблакіраваў транзакцыю. Як высветлілася, банк быў гатовы прыняць грошы Марсалека (яго ўдзел у фінансавым махлярстве Wirecard не быў раскрыты), але асцерагаўся ягонага асяроддзя з Лівіі.

Каб абысці банкаўскія праверкі на прадмет адмывання грошай, інвестары вырашылі, што сродкі будзе ўкладваць сам Марсалек ад свайго імя, але за іх кошт. Аднак Камісія ЗША па каштоўных паперах і біржах заблакіравала выпуск токена Telegram, і Марсалек быў вымушаны вярнуць грошы лівійцам.

Reuters: нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту ў снежні ўпадуць да мінімуму з 2020 года

Даходы федэральнага бюджэту РФ ад нафты і газу, якія забяспечваюць каля чвэрці паступленняў у дзяржаўную казну, у снежні ўпадуць да самага нізкага значэння з жніўня 2020 года, піша Reuters. Па ...

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках