Колькі просяць за найменшыя кватэры ў Беларусі
2- 12.12.2025, 13:19
- 6,350
Яны ўжо з'явіліся на другасным рынку.
Эксклюзіўныя мікрастудыі ў Фаніпалі з'явіліся на «другасцы». Колькі просяць за такое жыллё, распавядае Realt.
Гаворка ідзе пра кватэры ў ЖК «Сучасны», які будуецца, у Фаніпалі. Квартал пачалі ўзводзіць у 2021 годзе, і тады ж на рынку жылля ўпершыню «засвяціліся» міні-кватэры.
Жыллё будаўнікі здаюць з чарнавым аздабленнем, цэмента-пяшчанай сцяжкай, уваходнымі металічнымі дзвярамі, шклопакетамі, унітазамі, лічыльнікамі вады, электраправодкай з разеткамі і выключальнікамі.

У першых дамах такія кватэры прадаваліся за $19 тыс. За некалькі гадоў іх кошт вырас да $35 тыс. І нягледзячы на падаражанне, жыллё актыўна раскупляюць.
Знайшліся тры прапановы падобных кватэр у ўжо здадзеных дамах — і цэны адрозніваюцца ад названых раней.
Кватэру плошчай 19,7 м² на трэцім паверсе ў доме па вуліцы Брэсцкай, 3а, прадаюць за $41,5 тыс. ($2107 за «квадрат»). І гэта жыллё без аздаблення.

Адзначаецца, што побач з домам ёсць вялікі паркінг, новая дзіцячая пляцоўка і ўпарадкаваны стаў для прагулак.
У тым жа доме на пятым паверсе размешчана аналагічная кватэра. Уладальнікі просяць за нерухомасць плошчай 19,8 м² $41,3 тыс. ($2086 за «квадрат»).
У доме на Брэсцкай, 3б, кватэра плошчай 25 м² ужо мае сучасны стыльны рамонт. Яе прадаюць за $58,5 тыс. ($2340 за «квадрат»).
Побач з ЖК размешчаны супермаркеты, паліклініка, гарадскі парк, кафэ.