8 лютага 2026, Нядзеля, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску прадаюць незвычайны дом у футурыстычным стылі

6
У Мінску прадаюць незвычайны дом у футурыстычным стылі

Мадэль можа выкарыстоўвацца як для часовага, так і для пастаяннага пражывання.

У Мінску на аўкцыёне прадаюць незвычайны мадульны дом у футурыстычным стылі. Аб'ява апублікавана ) на пляцоўцы «ІПМ таргі».

Плошча жылля ўсяго 36,8 м², аднак пазначана, што ў ім ёсць дзве спальні і балкон. Ёсць ванны пакой і сістэма клімат-кантролю. Габарыты модуля — 11,5 метра ў даўжыню, 3,3 — у шырыню і 3,2 — у вышыню.

Канструкцыя выканана на аснове ацынкаванага сталёвага каркаса з алюмініевай абліцоўкай.

Вытворца адзначае, што мадэль можа выкарыстоўвацца як для часовага, так і для пастаяннага пражывання.

Пачатковы кошт аб'екта — 55 тыс. долараў. Гэта 161 тыс. рублёў паводле курсу Нацбанка на 12 снежня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках