8 лютага 2026, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мірны план ЗША прадугледжвае выхад расійскіх войскаў з трох абласцей Украіны

6
Зяленскі: Мірны план ЗША прадугледжвае выхад расійскіх войскаў з трох абласцей Украіны

Прэзідэнт Украіны пералічыў гэтыя вобласці.

У плане ЗША па завяршэнні вайны гаворыцца аб выхадзе расійскіх войскаў з захопленых імі частак Сумскай, Дняпрапятроўскай і Харкаўскай абласцей. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас зносін з журналістамі ў чацвер, 11 снежня, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Акрамя пакуль не ўзгодненых пазіцый па Данецчыне, у дакуменце прапаноўваўся выхад „рускіх“ з некаторых кавалкаў нашых абласцей, дзе яны цяпер знаходзяцца. Гэта тое, што разглядаецца. То бок яны выходзяць з адпаведных кавалкаў Харкаўскай, Сумскай вобласці, Дняпроўшчыны, дзе яны ёсць», — сказаў Зяленскі.

У той жа час, паводле слоў украінскага прэзідэнта, пра выхад расіян з акупаваных частак Херсонскай і Запарожскай абласцей у плане не гаворыцца.

«Гэта сёння так», — дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках