У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам ігрыстага
13- 12.12.2025, 1:09
- 3,872
Дзе такі купіць?
Аматыры сыру могуць узрадавацца — на прылавкі вярнулася «Чайная ружа». Гэта ружовы сыр, які атрымаў новае ўвасабленне, паведаміў вытворца ў Instagram.
«Мы вяртаем легенду — культавы сыр «Чайная ружа», але ў такой асляпляльнай форме, што вы не зможаце адарваць вачэй ад яго выгляду... і проста не зможаце адарвацца ад яго смаку!» — апісвае свой прадукт брэнд «Белавежскія сыры».
У смаку сыру абяцаюць далікатную кіслінку маліны і водар італьянскага ігрыстага прасэка.
Праўда, ніякага алкаголю ў складзе няма. Затое ёсць сублімаваныя ягады, якія і надаюць сыру ружовы колер.

Нягледзячы на тое, што гэты сыр выпушчаны перад святамі абмежаванай партыяй, знайсці яго можна ў буйных гандлёвых сетках — «Карона», «Gippo» і «Санта».
Таксама яго можна замовіць у інтэрнэт-краме «Е-дастаўка». Там 200 г сыру прадаюць за Br6,7.
Вытворца дадаў, што прадукт можа стаць эксклюзіўнай дэталлю, а створаны ён, каб здзіўляць, натхняць і дарыць адчуванне раскошы.