7 снежня 2025, Нядзеля, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне не змаглі скапіяваць украінскія дроны

2
Расіяне не змаглі скапіяваць украінскія дроны

Уласныя «гексакоптары» арміі РФ аказаліся поўным правалам.

Расійская прамысловасць так і не змагла наладзіць масавую вытворчасць уласных цяжкіх дронаў-гексакоптараў, якія ЗСУ паспяхова выкарыстоўваюць на працягу большай часткі вайны. Пра гэта ў сваім блогу ў Telegram піша старшы лейтэнант Сіл абароны Украіны з пазыўным «Алекс».

Ён адзначыў, што намінальна такія дроны ў расіян ёсць, і вораг ужо больш за год актыўна хваліцца нібыта паспяховым іх прымяненнем на розных напрамках. Аднак, як часта бывае ў расіян, у гэтых заявах пустой прапаганды больш, чым фактаў.

«Сапраўды, з канца 2024-га праціўнік пачаў актыўна вырабляць БПЛА гексакоптарнага тыпу, аднак пра паспяховае іх прымяненне гаворкі нават не ідзе, бо ўсе ўзоры аказаліся правальнымі, і пакуль няма ніводнага ўдалага вырабу, пастаўленага ў серыю», — піша «Алекс».

Паводле слоў украінскага афіцэра, расіяне актыўна выкарыстоўваюць трафейныя ўкраінскія дроны тыпу «Вампір»: іх рамантуюць і перапрашываюць.

«У выніку такіх трафейных бортаў у іх на службе больш, чым узораў уласнай вытворчасці; нават ва ўсіх метадычках і перахопах яны яго так і называюць — «Вампір», — піша афіцэр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках