7 снежня 2025, Нядзеля, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліта РПЦ знялі за гульню ў покер і «еўрапейскі лад жыцця»

9
Мітрапаліта РПЦ знялі за гульню ў покер і «еўрапейскі лад жыцця»

Святар Нестар не ўпісаўся ў ідэалогію «Рускага свету».

Мітрапаліт Карсунскі і Заходнееўрапейскі Нестар часова спыніў кіраўніцтва Патрыяршым экзархатам Заходняй Еўропы і некалькімі епархіямі Маскоўскага патрыярхату. Прычынай адхілення стала пачатак царкоўна-судовага разгляду ў дачыненні да архіерэя, паведамляе «Фокус».

Як паведаміла прэс-служба Маскоўскага патрыярхату, распараджэнне патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прадугледжвае адхіленне Нестара ад кіравання Патрыяршым экзархатам Заходняй Еўропы, Карсунскімі і Іспанска-Партугальскімі епархіямі, а таксама прыходамі Маскоўскага патрыярхату ў Італіі. Часовае кіраўніцтва гэтымі структурамі ўскладзена на мітрапаліта Рязанскага і Міхайлаўскага Марка.

Акрамя таго, сярод магчымых прычын царкоўна-судовага разгляду называюць захапленне мітрапаліта азартнымі гульнямі. У адкрытых крыніцах быў знойдзены яго профіль пад свецкім імем Яўген Сіротэнка. У 2024 годзе ён удзельнічаў у чэмпіянаце Францыі па покеры, дзе заняў 20-е месца і атрымаў некалькі тысяч долараў прызавых, а ў 2025 годзе зноў удзельнічаў у турніры, але не трапіў у прызавыя месцы.

Больш за тое, як паведаміла расійская журналістка і аўтар тэлеграм-канала «Праваслаўныя Зомбі» Ксенія Лучэнка, справа не толькі ў покеры. Яна адзначае, што мітрапаліт Нестар гуляе ў спартыўным фармаце, пад уласным імем, і яго ўдзел у турнірах прызнаны міжнароднымі арганізацыямі інтэлектуальных гульняў. Французскія спецыялізаваныя выданні нават называюць яго «інтэлектуальным гульцом».

Журналістка падкрэслівае, што фармальная прычына адхілення — гульня ў покер, але сапраўднай прычынай стала ўцечка інфармацыі ў сацсетках, якая прыцягнула ўвагу патрыярха.

«Фактычна мітрапаліта падставілі. Хто менавіта і навошта — невядома. Вядома толькі, за што: ён заўсёды абараняў сваіх святароў, адстойваў незалежнасць епархій і не кланяўся патрыярхіі. Акрамя таго, ён жыве ў Францыі з 1999 года, мае еўрапейскі лад жыцця і не падтрымлівае ідэалогію «Рускага свету», — адзначае Лучэнка.

Яна дадае, што патрыярха хвалюе не сам факт удзелу ў покеры, а негатыўная публічнасць: «Пакуль усё заставалася закрытым, можна было б ігнараваць любыя скандалы, але як толькі інфармацыя трапляе ў сацсеткі, рэакцыя жорсткая».

Паводле яе слоў, мінулым тыднем у сеціве з’явілася інфармацыя пра турнір у Чэхіі, дзе ўдзельнічаў Нестар, і патрыярху яе «службова паклалі на стол».

Тым часам мітрапаліт Рязанскі Марк, які атрымаў часовае кіраванне Заходнееўрапейскім экзархатам, ужо кантралюе значную частку праваслаўнай Еўропы — ад Францыі да Італіі, Іспаніі і Партугаліі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках