7 снежня 2025, Нядзеля, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зрабіў новую заяву пра вызваленне беларускіх палітвязняў

27
Трамп зрабіў новую заяву пра вызваленне беларускіх палітвязняў
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША паведаміў пра новую місію спецыяльнага пасланніка Джона Коула.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што Джон Коул будзе прызначаны на пасаду спецыяльнага пасланніка Злучаных Штатаў у Беларусі.

«Я рады абвясціць, што Джон Коул, вядомы як адзін з сапраўды ВЯЛІКІХ юрыстаў нашай краіны, чыі перамогі ўключаюць першы буйны выйграны судовы працэс супраць тытунёвай індустрыі, намінуецца на пасаду спецыяльнага пасланніка Злучаных Штатаў у Беларусі.

Ён ужо паспяхова дамовіўся пра вызваленне 100 закладнікаў і цяпер працуе над тым, каб вызваліць яшчэ 50.

Дзякуй за ўвагу да гэтай справы!», — напісаў ён у сваім допісе.

Нагадаем, 11 верасня былі вызвалены 52 беларускія палітвязні. Яны выехалі ў Літву. Вызваленне адбылося пасля сустрэчы Лукашэнкі з намеснікам спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джонам Коулем. Таксама ў Мінск прыехаў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе Крыс Сміт. Пазней стала вядома пра зняцце санкцый з авіякампаніі «Белавія».

Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь падчас прымусовай дэпартацыі палітвязняў у Літву. На мяжы ён выбіў дзверы аўтобуса, у якім везлі вязняў, і выскочыў на тэрыторыю Беларусі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках