7 снежня 2025, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беразе Смалявіцкага вадасховішча заўважылі дзіўную белую пену

1
На беразе Смалявіцкага вадасховішча заўважылі дзіўную белую пену

Мінпрыроды адказала, што з вадой.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі заявіла, што праверыла стан вады ў Смалявіцкім вадасховішчы пасля з’яўлення відэа ў TikTok. У Мінпрыроды запэўнілі, што вадаём не забруджаны, а стан вады адпавядае «сезоннай норме», піша «Тэлеграф».

«Паводле вынікаў праверкі, праведзенай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, фактаў забруджвання або скіду старонніх рэчываў у вадаём не ўстаноўлена», — заявілі ў ведамстве.

Там патлумачылі, што абільная пена на беразе вадасховішча «мае натуральную прыроду» і з’явілася з-за актыўнага раскладання воднай расліннасці (вадорасцей) у восеньскі перыяд.

«У выніку… выдзяляюцца арганічныя рэчывы, што садзейнічаюць утварэнню пены пры змешванні вады з паветрам», — сцвярджаюць у Мінпрыроды.

Раней у сацсетках з’явілася відэа, на якім відаць, як на беразе Смалявіцкага вадасховішча скапілася абільная белая пена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках