У Курскай вобласці РФ прапала святло ў 10 населеных пунктах
6- 9.11.2025, 9:57
- 2,908
На адным з энергааб'ектаў успыхнуў пажар.
Увечары суботы, 8 лістапада, у 10 населеных пунктах Курскай вобласці РФ знікла электраэнергія. На адным з аб'ектаў энергетыкі адбыўся пажар.
Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Хінштэйн, інфармуе Цензор.НЕТ.
«Паводле папярэдніх звестак, на адным з аб'ектаў энергетыкі ў пасёлку Карэнева пачалося ўзгаранне. Адбылося аварыйнае адключэнне святла – без электрычнасці засталіся 10 населеных пунктаў (каля 2,5 тыс. спажыўцоў). Прычына аварыі ўстанаўліваецца», – напісаў расійскі чыноўнік.
У той жа час расійскія паблікі пішуць, што пажар на энергааб'екце адбыўся пасля атакі беспілотніка.
