7 снежня 2025, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крэмлю паставілі імгненны шах і мат без шанцу на рэванш»

14
«Крэмлю паставілі імгненны шах і мат без шанцу на рэванш»
Юрый Швец

ЗША паўтараюць тое, што раней рабіў Рэйган

Экс-выведнік Юрый Швец парадаваў інфармацыяй пра тое, што амерыканцы размесцяць на тэрыторыі Германіі свае ракеты.

Амерыканская ракета «Чорны арол» будзе размешчаная ў Германіі, што павінна напалохаць Крэмль, бо час падлёту да Масквы складзе некалькі хвілін, паведаміў Юрый Швец.

Паводле меркавання эксперта, адзіны мінус ракеты — яе назва, бо значна дакладней гучала б «Арктычны пясец», але сутнасці гэта не змяняе: над Расіяй навісла рэальная пагроза.

Пра гэта Юрый Швец распавёў у чарговым аналітычным відэа на сваім YouTube-канале.

«Паводле ацэнкі Крэмля, якая супадае з ужо публічнай інфармацыяй, што паступае з ЗША і Германіі, ЗША гатовыя прыступіць да разгортвання «Чорнага арла» на тэрыторыі Германіі. Паводле ацэнак Белаўсава (ён асабліва гэта падкрэсліў), гэтыя ракеты — гіпергукавыя, і іх час палёту ад месца базавання ў Германіі, як ён сказаў, да Цэнтральных раёнаў Расіі, а яны далей, чым Масква, дык вось да Цэнтральнай Расіі, як сказаў Белаўсаў, гэтай ракеце ляцець 6 хвілін. Вось тут-то і прыехалі», — паведаміў вопытны выведнік.

Потым Швец нагадаў падзею з сусветнай гісторыі, якая цяпер можа паўтарыцца на яшчэ вышэйшым узроўні: «Гэта тое, што зрабіў Рэйган, і калі крэмлёўскія дзеячы пра гэта даведаліся, прачнуўшыся зранку, яны жахнуліся. Гэта быў імгненны шах і імгненны мат, бо супрацьдзеяння і абароны ад іх няма, а ракета «Першынг» тады ляцела хвілін дванаццаць, можа, пятнаццаць, але гэта не шэсць. Шэсць хвілін — гэта ты нават не паспяваеш падняць слухаўку, аддаць каманду камусьці націснуць на кнопку. Гэта ўсё, гэта крышка, гэта паніка».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках