«Халтура!»: беларусы высмеялі Лукашэнку за неякасную колку дроў
37- 9.11.2025, 14:12
- 29,506
Дыктатар выглядае ўсё больш недарэчна.
У сеціве з’явіўся ролік, на якім дыктатар Аляксандр Лукашэнка заняты колкай дроў.
Дыктатар, апрануты ў камуфляж і дзіўную шапку, з задышкай махаў тапаром перад прапагандыстамі.
Гэтае відэа імгненна набрала мноства праглядаў і каментароў.
Так, напрыклад, многіх карыстальнікаў сацсетак збянтэжыла не толькі знешнасць кіраўніка, але і тое, якім інструментам ён рубіў дровы.
Kerandopolus:
«Рэклама сякер Fiskars?»
Reason:
«Нейк не надта патрыятычна беларускія дровы рубіць фінскім тапарыкам...»
Wolle:
«А камуфляж, каб чуркі не разбягаліся?»
Дед_Inside:
«Перад Кадыравым будзе выбачацца?»
Карыстальнікі сацсетак таксама выказалі здагадку, што гэта — пастановачныя кадры:
CiaphasCain:
«Хоць бы адно палена крывое ды з сучкамі...»
Пан Змагар:
«Гэта не ён, гэта ўсё штучны інтылект...»
Анна на шее:
«Халтура, хто пасля яго гэта будзе перарубваць? Яны ж аграмадныя, мінімум яшчэ напалам трэба...»
sergeimikhalchich:
«Адборныя дровы, добрыя, каб Картофан не трапіў на сучок!»
pavel.zujew:
«І шмат дубляў, меркаючы па склееных нарэзках...»
oigensgn:
«Х...выя дровы. Напэўна прайшлі тэхнічную сушку. Звіняць так, што нават камера перадае іх сухасць. І без ніводнага сучка. А тапар дык які! З краіны праклятага НАТА. Во гэта дык так! Вы там зусім людзей за ідыётаў трымаеце?»