11-гадовая дзяўчынка паставіла Пуціна ў нязручнае становішча
12- 9.11.2025, 2:45
- 28,372
Расійская прапаганда выдаліла гэты эпізод.
4 лістапада, калі Расія адзначала Дзень народнага адзінства, падчас здымак прапагандысцкага сюжэта з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным і дзецьмі да яго падвялі 11-гадовую дзяўчынку, якая папрасіла яго вярнуць з фронту параненага дзядзьку.
Дзіця распавяло дыктатару, што дзядзька знаходзіцца на фронце з раненнем рукі, і яго «ніяк не лечаць», а адпраўляюць «на заданне». Дзяўчынка дадала, што хацела б, каб сваяка перавялі ў добры шпіталь у Расіі.
Пуцін на камеру паабяцаў «абавязкова» яго знайсці.
Фрагмент з гэтай размовай апублікаваў расійскі прапагандыст Павел Зарубін, але потым выдаліў яго і загрузіў абрэзаную версію, паведамілі ў расійскіх Telegram-каналах. У сацыяльных сетках паведамлялі, што гэтага фрагмента не было і ў эфіры расійскага тэлебачання.
«Агенцтва.Навіны» высветліла, што дзяўчынку, якая размаўляла з Пуціным, завуць Кіра Піменава, яе бацька Уладзімір Піменаў быў мабілізаваны ў верасні 2022 года і загінуў каля Горлаўкі 7 сакавіка 2024 года. На той момант яму было 36 гадоў.

Да мабілізацыі Піменаў, як сведчаць уцечкі, працаваў у расійскай Федэральнай службе выканання пакаранняў, а да гэтага быў супрацоўнікам Раснафты, Урэнгойнафтэгазбуда і Каменскай нафтабазы.
Дзядзю, якому просіць дапамагчы Кіра Піменава, завуць Антон Фісюра, яму 46 гадоў, каму з бацькоў дзяўчынкі ён даводзіцца сваяком, журналістам высветліць не ўдалося.