ЗСУ ліквідавалі расійскага «маніяка з самым нізкім IQ»
1- 6.11.2025, 23:28
- 15,030
Яго асудзілі за забойства дзяўчынкі.
На вайне ва Украіне быў ліквідаваны асуджаны за забойства і згвалтаванне дзевяцігадовай дзяўчынкі ў удмурцкай вёсцы Шаркан Рудольф Варламаў. Пра гэта паведамляе расійскае прапагандысцкае агенцтва «Рэгнум».
Паводле інфармацыі журналістаў, многія жыхары Шаркана лічылі Варламава невінаватым, называючы яго «маніякам з самым нізкім IQ» і мяркуючы, што пакаранне ён панёс за іншага чалавека.
Пасля вызвалення Варламаў павінен быў да 2032 года рэгулярна адзначацца ў паліцыі і выконваць абмежаванні, у тым ліку не наведваць адукацыйныя ўстановы. Аднак, паводле слоў ягонай сястры Кацярыны, вясной 2025 года ён прыняў рашэнне адправіцца ў зону «спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Яна распавяла, што Варламаў маральна цяжка пераносіў тое, што на яго павесілі забойства і згвалтаванне.
«У маі ён загінуў», — сказала Кацярына.
Паводле яе слоў, Варламаў меў баявы досвед, удзельнічаў у першай чачэнскай кампаніі і заключыў кантракт. Сястра мае намер дамагчыся перагляду справы і зняцця судзімасці з брата, а таксама пошуку сапраўднага злачынца. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што імя вінаватага вядома, аднак яго бацька займаў высокую пасаду, што, на іх думку, дазволіла пазбегнуць пакарання.