Азербайджан пераходзіць на стандарты НАТА
2- 6.11.2025, 21:22
- 2,918
У гэтым пытанні Баку дапаможа Турцыя.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 6 лістапада прыняў дэлегацыю НАТА і заявіў, што армія краіны прыводзіцца ў адпаведнасць са стандартамі альянсу, паведаміла прэс-служба палітыка.
Паводле слоў Аліева, на парадку дня — супрацоўніцтва Азербайджана з НАТА ў пытаннях рэгіянальнага развіцця, энергетычнай бяспекі і іншых напрамках.
«Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што азербайджанская армія прыводзіцца ў адпаведнасць са стандартамі НАТА і ў гэтым кантэксце цесна супрацоўнічае з турэцкай арміяй. У сувязі з гэтым ён закрануў ролю пашырэння адносін паміж нашай краінай і альянсам», — паведаміла прэс-служба.
На сустрэчы былі абмеркаваныя «перспектывы супрацоўніцтва Азербайджана і НАТА, адбыўся абмен меркаваннямі па рэгіянальных і глабальных пытаннях».
Якраз цяпер у Баку НАТА праводзіць курс «Ацэнка баявой гатоўнасці штабоў, частак і падраздзяленняў Сухапутных войскаў (CREVAL)».