7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Вялікабрытаніі: Трамп здольны пасадзіць Пуціна за стол перамоў

3
Кіраўнік Мінабароны Вялікабрытаніі: Трамп здольны пасадзіць Пуціна за стол перамоў
Джон Хілі

Кааліцыя саюзнікаў Украіны акажа ўсялякае садзейнічанне.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі выказаў упэўненасць, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп здольны дамагчыся пачатку мірных перамоваў паміж Масквой і Кіевам, нягледзячы на адсутнасць прагрэсу на дыпламатычным накірунку, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

Адказваючы на пытанне Politico пра тое, ці не складаней дамагчыся спынення агню ва Украіне, чым у сектары Газа, Хілі адзначыў, што параўноўваць гэтыя сітуацыі нельга — з адным выключэннем.

«Прэзідэнт Трамп — тая фігура, якая можа прывесці Пуціна да стала перамоў, тая фігура, якая патэнцыйна можа спыніць баявыя дзеянні», — сказаў міністр, знаходзячыся на борце самалёта, які накіроўваўся з Нарвегіі ў Парыж на сустрэчу з новым міністрам абароны Францыі. Раней Трамп адыграў ключавую ролю ў дасягненні хісткага рэжыму спынення агню паміж Ізраілем і ХАМАС.

Хілі падкрэсліў, што кааліцыя саюзнікаў Украіны, што абавязаліся забяспечыць бяспеку краіны ў выпадку перамір’я, «рэгулярна абнаўляе планы», каб быць гатовымі забяспечыць устойлівы мір, калі ён стане магчымы. Штаб гэтай кааліцыі ўжо працуе ў Парыжы і ўключае высокапастаўленых брытанскіх вайскоўцаў.

Заявы міністра прагучалі пасля сустрэчы Аб’яднаных экспедыцыйных сіл у Будэ (Нарвегія), дзе ўдзельнікі падпісалі новае партнёрскае пагадненне з Украінай.

Тым часам Пуцін не змяняе сваю пазіцыю пасля адмененай сустрэчы з Трампам у Венгрыі і рашэння Вашынгтона ўвесці санкцыі супраць двух найбуйнейшых нафтавых кампаній Расіі. Напружанасць паміж ЗША і Расіяй працягвае ўзрастаць, абодва бакі дапускаюць магчымасць аднаўлення ядзерных выпрабаванняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках