7 снежня 2025, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакаюць начныя замаразкі

1
Беларусаў чакаюць начныя замаразкі

Сіноптыкі падзяліліся прагнозам на доўгія выходныя.

У пятніцу, 7 лістапада, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Істотных ападкаў не прагназуецца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Паўднёва-захадні вецер будзе слабым або ўмераным.

Начная тэмпература складзе ад +1 да +7 градусаў, месцамі магчымыя слабыя замаразкі — да –2. Удзень слупкі тэрмометраў падымуцца да +7…+13 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу, 8 і 9 лістапада характар надвор’я істотна не зменіцца: чакаецца пераменная воблачнасць і ў асноўным суха. Выключэнне — нядзеля, калі на поўдні краіны ўдзень магчымыя кароткачасовыя дажджы. Дзённая тэмпература ў гэтыя дні чакаецца ў межах +5…+13 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках