Беларускі грыбнік знайшоў незвычайныя баравікі
11- 6.11.2025, 17:13
- 13,002
Ён дапусціў, што гэта новы від грыбоў.
Прафесійны беларускі грыбнік і блогер Аляксандр Горбацэвіч апублікаваў у сваім акаўнце TikTok ролік, у якім паказаў незвычайную знаходку — жоўтыя баравікі. Ён дапусціў, што гэта новы від гэтых грыбоў. Каментатары падзяліліся сваім досведам, піша «Смартпрэс».

«Магчыма, быў знойдзены новы від белых грыбоў... Сасновы белы грыб жоўтага колеру. Гэта ўжо не першы раз на тым самым месцы з’яўляецца палянка. Яны па форме, як і сасновыя, маюць такі ж пах, але выразна жоўтага колеру», — апісаў знаходку Горбацэвіч.
@skyforest1 Жоўтыя баравікі?? 🤯😳 новы від?!
♬ арыгінальны гук — SkyForest1
Ён адзначыў, што бачыў толькі адну паляну гэтых грыбоў, але не ўдакладніў, дзе менавіта. Відэа блогер суправадзіў надпісам «Новы від?!» і паказаў таксама ў роліку іншыя грыбы, сабраныя падчас «ціхага палявання».
