7 снежня 2025, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ выціснулі расіян з паўночнай часткі Купянска

ЗСУ выціснулі расіян з паўночнай часткі Купянска

Украінскія вайскоўцы правялі серыю кантратак.

Расійскія войскі ўдалося выціснуць з паўночнай часткі Купянска, аднак сітуацыя ў горадзе застаецца складанай.

Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў начальнік упраўлення камунікацыі групоўкі Аб'яднаных сіл Віктар Трегубаў, перадае Цензор.НЕТ.

«На дадзены момант была серыя кантратак у паўночнай частцы горада, расіян удалося выціснуць, але сітуацыя нестабільная. Ідуць баі ў горадзе, якія дынамічна змяняюцца. Хаця ўдалося адкінуць расіян, але ў горадзе ўсё яшчэ няпроста», — сказаў ён.

Тактыка РФ на Купянскім напрамку

Па словах Трегубава, расійскія войскі спрабуюць замацавацца ў будынках, каб накапіць там жывую сілу і прасунуцца далей. «У цэлым гэтая тактыка выкарыстоўваецца ўздоўж усёй лініі размежавання. Знайсці месца, якое адносна абаронена ад удараў беспілотнікаў, накапіць там пэўную колькасць жывой сілы і прасунуцца далей», — адзначыў ён.

Сітуацыя ў Ваўчанску

Што да сітуацыі ў Ваўчанску, Трегубаў паведаміў, што горад амаль цалкам разбураны, а расіяне спрабуюць выціснуць украінскія войскі з яго паўднёвай часткі. «У плане кантролю там сітуацыя для нас непрыемная», — дадаў афіцэр.

Ён таксама адзначыў, што вораг амаль не выкарыстоўвае цяжкую тэхніку на Харкаўскім напрамку, паколькі яна адразу паражаецца украінскімі беспілотнікамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках