Маскве пагражае блэкаўт пад Новы год
19- Аляксандр Каваленка
- 6.11.2025, 16:08
- 18,266
Кальцо сціскаецца.
У ноч на 5 лістапада ўкраінскія дроны наведалі падстанцыю Уладзімірская і Арлоўскую ЦЭЦ.
І тут важна ведаць вось што: за апошнія пару тыдняў цікаўныя ўкраінскія дроны наведалі цэлы шэраг расійскіх ЦЭЦ і падстанцый, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у транзіце электраэнергіі ў еўрапейскай частцы Расіі. Па сутнасці, дроны не проста бяздумна б'юць па аб'ектах энергетычнага сектара ў РФ, а ствараюць умовы надзвычайных сітуацый у пытаннях ператоку электраэнергіі паміж абласцямі і ў саму сталіцу.
Арлоўская ЦЭЦ — галоўная і найбуйнейшая крыніца генерацыі электраэнергіі і цяпла ва ўсёй вобласці.
Падстанцыя Уладзімірская ўваходзіць у лік самых магутных у Расіі, што прылічае яе да падстанцый стратэгічнага і тэхнічнага значэння для энергасістэмы.
Усё гэта сведчыць пра тое, што адключэнні электраэнергіі ў расійскіх абласцях у бліжэйшы час стануць вымушанай і непазбежнай мерай. Пры гэтым, калі ўдары працягнуцца, гэтыя абмежаванні закрануць і Маскву, вакол якой сціскаецца кальцо выведзеных з ладу падстанцый і ЦЭЦ.
З іншага боку, калі няма святла, дык заўсёды можна ўключыць электрагенератар, заліць бензінчыку і сустракаць Новы год пад бой курантаў і прамову Пуціна пра «скрэпы» і веліч, ці не праўда? Хаця, так, адкуль у Расіі бензінчык…
Каляды набліжаюцца!
Аляксандр Каваленка, «Тэлеграм»