7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якой Беларусі жыве Белстат?

3
У якой Беларусі жыве Белстат?

Журналісты праверылі даныя статкамітэта.

Нацыянальны статкамітэт штомесяц збірае даныя пра цэны ў рознічным гандлі і грамадскім харчаванні і публікуе сярэдні паказчык па краіне ў цэлым і па рэгіёнах. Калі верыць даным камітэта, то ў верасні ў Мінску абед з чатырох страў у рэстаране на аднаго чалавека каштаваў у сярэднім 21 рубель.

Падкрэслім, што ў падлік сярэдняй цаны не ўключаўся самы танны сегмент грамадскага харчавання — сталоўкі. У сталоўцы мінчук нібыта мог замовіць чатыры стравы ў сярэднім за 6,6 рубля.

Кава ў мінскіх кавярнях і іншых установах хуткага абслугоўвання, паводле Белстата, у сярэднім каштуе 5,2 рубля.

Сталіца Беларусі зусім не з’яўляецца месцам самых дарагіх рэстаранаў. Паводле даных Белстата, у ўстановах Брэсцкай вобласці абед з чатырох страў абыдзецца даражэй — 31,3 рубля. Найтанней багемнае жыццё на Гродзеншчыне — 14,8 рубля. Брэстаўчане таксама плацяць найбольш за каву to go — 6 рублёў за 200 мл. Амаль у два разы танней шклянку гэтага напою можна ўзяць у Мінскай вобласці — 3,4 рубля.

«Белорусы и рынок» вырашылі паглядзець анлайн-меню некаторых мінскіх рэстаранаў, каб прывесці прыклады абедаў па сярэдняй цане, пазначанай Белстатам. Стараемся шукаць рэстараны з хатняй кухняй, абмінаючы фешанебельныя ўстановы.

У рэстаране «Васількі» абедавае меню, якое дзейнічае ў дзённы час, прапануе:

суп — 4 р.,

свіная адбіўная з гарнірам — 12,5 р.,

гароднінная салата — 5,9 р.,

дэсерт — 11,5 р.

Разам — 34 рублі.

У рэстаране «Літвіны» таксама дзейнічае абедавае меню з 12 да 16 гадзін:

суп — 5,5 р.,

катлета — 9,5 р.,

бульбяное пюрэ — 4 р.,

салата — 8 р.

Разам — 27 руб., але без дэсерту.

У рэстаране «Кухмістр» абедавага меню няма, за стравы давядзецца плаціць поўную цану:

суп — 25 р.,

салата — 28 р.,

катлета «Папараць-кветка» — 55 р.,

дэсерт — 25 р.

Разам — 133 р.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках