Расіяне фактычна знішчылі Кінбурнскую касу і запаведнік «Асканія-Нова»
4- 6.11.2025, 11:46
- 7,542
Эколагі паведамляюць пра гібель тысяч дэльфінаў.
Расіяне баявымі дзеяннямі на поўдні Украіны фактычна знішчылі Кінбурнскую касу і ўнікальны запаведнік «Асканія-Нова».
Пра гэта заявіў спікер ВМС ЗСУ Дзмітрый Плетэнчук, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго выступленне ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.
«Гаворка пра той самы запаведнік — «Асканія-Нова». Эколагі ўжо білі трывогу і звярталіся да мяне, прося прыцягнуць увагу да гэтай тэмы, бо яна, на жаль, не надта абмяркоўваецца ў медыя», — заявіў Плетэнчук.
Ён таксама падкрэсліў, што Кінбурнская каса фактычна знішчана. Пры гэтым сказаць, ці ўдасца аднавіць запаведнік («Асканію-Нову» — рэд.) і калі менавіта — пакуль немагчыма. Таксама баявыя дзеянні вакол Крыму істотна ўплываюць на флору і фаўну.
Паводле розных ацэнак, эколагі паведамляюць пра гібель тысяч дэльфінаў, бо яны вельмі адчувальныя да выбухаў.
Паводле слоў прадстаўніка ВМС ЗСУ, эколагі з Адэскай вобласці інфармавалі пра з’яўленне нафтавых плям, якія ўжо дабраліся да ўзбярэжжа каля Адэсы, хоць іх маштаб значна меншы, чым на тэрыторыі часова акупаванага Крыма.