У мабільных аператараў з'явіліся змены для кліентаў
- 6.11.2025, 2:36
- 6,398
Падрабязнасці.
Мабільныя аператары запускаюць навінкі для кліентаў. «Зеркало» склала падборку такіх змен.
Аператар life:) запусціў безлімітны пакет інтэрнэту са хуткасцю да 5 Мбіт/с. Кошт — 14,9 рубля ў месяц. «„Безліміт ГБ на хуткасці да 5 Мбіт/с“ даступны на тарыфных планах „Льготный“, „Play“, „йо1200“, „Стоо“, „Базовый“, а таксама тарыфах лінеек „Шейк“ і „Голос“, — паведамляе кампанія. — Пакет дзейнічае 30 дзён і падаўжаецца аўтаматычна. Калі на рахунку не стае 14,9 рубля, ён падаўжыцца на суткі за 1 рубель».
Кампанія A1 абвясціла, што з 14 лістапада ўнясе навінкі ў паслугу VOKA. «Змены звязаныя з актуалізацыяй некаторых фармулёвак у сувязі з запускам новага кантэнту караоке для кліентаў анлайн-кінатэатра VOKA», — паведамляе аператар.
Таксама кампанія A1 да 15 студзеня 2026 года праводзіць акцыю: пры падключэнні да тарыфу «#ВсёвДом Анлим» можна атрымаць бонусы — зніжку 70% на абаненцкую плату на працягу цэлага года.
Аператар МТС і Мінадукацыі запускаюць анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #ДиджиталЛаб для падлеткаў ва ўзросце 15–18 гадоў. «Яна дапаможа выкарыстоўваць лічбавыя інструменты для развіцця, самавыяўлення і бяспечных зносін», — паведамляе кампанія.
Анлайн-курс стартуе 17 лістапада, ён уключае сем тэматычных вэбінараў. Заняткі працягнуцца тры тыдні.