У Belavia з’явіліся новыя рэйсы
4- 5.11.2025, 22:24
- 5,594
Пагрэцца за мяжой падчас маразоў на радзіме стане прасцей.
У раскладзе Belavia з’яўляецца ўсё больш рэйсаў, распавялі ў прэс-службе кампаніі.
Цяпер пагрэцца за мяжой падчас маразоў на радзіме стане прасцей.
Беларускі авіяперавозчык пераходзіць на зімовы расклад. У Belavia адказалі, куды паляцяць самалёты з мінскіх і рэгіянальных паветраных гаваняў.
Дык вось, гэтай зімой паляцім у Астану і з 18 снежня — у Алматы. Таксама рэйсы будуць у Баку, Батумі і Дэлі, а яшчэ — у Дубай, Екацярынбург і Ерэван. Таксама ёсць магчымасць зляцець у Казань, Калінінград або Кутаісі. Не абыдзецца і без Шры-Ланкі — самалёт прызямліцца ў Матале.
Застаецца ў раскладзе і Масква (да Внукава, Дамадзедава і Шарамецьева), Санкт-Пецярбург і Сочы, а яшчэ кітайская Санья і Урумчы.
Прапануюць рэйсы і ў Стамбул, Ташкент, Тбілісі і Туркменбашы.
Цяпер у Санью «васільковыя» самалёты паляцяць двойчы на тыдзень (па серадах і суботах), а ў Дубай… штодзённа!
Не застаюцца ўбаку і рэгіянальныя аэрапорты: з Брэста, Гомеля і Магілёва Belavia накіруецца ў Маскву.