7 снежня 2025, Нядзеля, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін убачыў у Расіі распальванне міжнацыянальнай варожасці

9
Пуцін убачыў у Расіі распальванне міжнацыянальнай варожасці

Дыктатар РФ абвінаваціў у гэтым замежных «правакацыйнікаў».

Расійскія ўлады павінны супрацьстаяць спробам замежных «правакацыйнікаў» пахіснуць «адзінства Расіі» і распаліць міжнацыянальную варожасць, заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін падчас пасяджэння Савета па міжнацыянальных адносінах. Стэнаграма выступлення апублікаваная на сайце Крамля.

«Неабходна спыняць правакацыі, спробы распаліць варожасць паміж людзьмі, улічваючы, што самі правакацыйнікі, як правіла, сядзяць за мяжой, апекаюцца, фінансуюцца і накіроўваюцца замежнымі спецслужбамі», — сказаў прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, каб справакаваць канфлікты, недабразычліўцы выкарыстоўваюць любыя прычыны і падставы, напрыклад, бытавыя здарэнні і міграцыйны фактар.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках