7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Мы спынілі восем войнаў

24
Трамп: Мы спынілі восем войнаў

Прэзідэнт ЗША паабяцаў завяршыць дзявятую.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у звароце да сенатараў-рэспубліканцаў на сняданку ў Белым доме заявіў, што Вашынгтон паклаў канец васьмі вайнам і зробіць гэта яшчэ з адной. Трансляцыя даступная на YouTube-канале Белага дома.

«Мы зрабілі вялікую працу па завяршэнні войнаў. Мы спынілі восем войнаў. Восем войнаў. Нам належыць [спыніць] яшчэ адну, як вы, напэўна, ведаеце, і гэта вайна таксама будзе спыненая», — сказаў ён.

За час свайго другога прэзідэнцкага тэрміну Трамп паставіў сабе ў заслугу завяршэнне васьмі канфліктаў — і пры гэтым не заўсёды ваенных — паміж Тайландам і Камбоджай, Ізраілем і Іранам, Руандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга (ДРК), Індыяй і Пакістанам, Сербіяй і Косавай, Егіптам і Эфіопіяй, Арменіяй і Азербайджанам, Ізраілем і ХАМАСам.

Яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі ён абяцаў скончыць вайну РФ ва Украіне за адзін дзень, аднак пасля ўступлення на пасаду прызнаў, што на гэта спатрэбіцца больш часу. На пачатку лістапада Трамп выказаў упэўненасць, што зможа дамагчыся ўрэгулявання вайны ва Украіне за «пару месяцаў».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках