7 снежня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін банк уводзіць ліміт на зняцце наяўных

Яшчэ адзін банк уводзіць ліміт на зняцце наяўных

Пасля «Беларусбанка» і «Прыорбанка» абмежаванні ўводзіць банк «Рашэнне».

Банк «Рашэнне» з 12 лістапада ўводзіць ліміты на бескантактавае зняцце наяўных з картак. Яны закрануць як зняцце грошай па фізічных картках праз NFC, так і зняцце з дапамогай плацежных сэрвісаў — Apple Pay, Samsung Pay, «Белкарт Pay», Swoo Pay.

Ліміт складзе 1000 рублёў, $350, €350 на працягу аднаго дня. У прэс-службе паведамілі (https://rbank.by/news/o_vvedenii_ogranicheniy_na_beskontaktnoe_snyatie_nalichnykh_po_kartochkam/), што ён будзе дзейнічаць у банкаматах банка «Рашэнне» і банкаматах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі.

Правядзенне любых аперацый бескантактавага зняцця наяўных у прыладах банкаў, што знаходзяцца за межамі Беларусі, будзе цалкам забаронена.

Калі трэба зняць больш грошай, давядзецца скарыстацца фізічнай карткай — пры гэтым па ёй будуць дзейнічаць стандартныя ліміты. У банку патлумачылі, што гэтыя меры прыняты для абароны сродкаў кліентаў і прадухілення выпадкаў махлярства.

Нагадаем, нядаўна ліміты на зняцце наяўных увялі «Беларусбанк» і «Прыорбанк».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках