Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала чэшскую прэмію «Гісторыі беспраўя»
3- 5.11.2025, 15:42
- 3,590
За барацьбу з незаконным рэжымам.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала чэшскую прэмію «Гісторыі беспраўя» («Příběhy bezpráví»). Былая палітзняволеная стала лаўрэаткай узнагароды ў 2021 годзе, але атрымала яе толькі ў гэтым годзе. Таксама лаўрэатамі сталі беларускія вязні сумлення Ксенія Сыромолот і Мікіта Емяльянаў, паведаміла актывістка беларускай дыяспары ў Чэхіі Крысціна Шыёнак.
Чэшская прэмія «Гісторыі беспраўя» прысуджаецца людзям, якія актыўна супраціўляліся камуністычнаму рэжыму, праявілі мужную пазіцыю і заслугоўваюць павагі і прызнання. Лаўрэатаў штогод выбірае студэнцкае журы.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў яе на два гады калоніі.
Палітзняволеная фактычна адбыла ў калоніі чатыры тэрміны: маці двух дзяцей пасля вынясення першага прысуду тройчы працягвалі знаходжанне ў турме. Амаль увесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.










