Украінскі Генштаб патлумачыў, што адбываецца ў Пакроўску
- 5.11.2025, 15:05
- 5,356
ЗСУ контратакуюць.
Украінскія Сілы абароны працягваюць трымаць абарону ў межах Пакроўска-Мірнаградскай агламерацыі.
Пра гэта паведамляе Генштаб ЗСУ.
Па дадзеных Генеральнага штаба ЗСУ, па стане на 5 лістапада акружэнне ўкраінскіх падраздзяленняў адсутнічае. Вайскоўцы ажыццяўляюць мерапрыемствы па блакаванні праціўніка, які спрабуе пранікнуць і замацавацца ў горадзе Пакроўск.
У раёне горада працягваюцца ўдарна-пошукавыя дзеянні з удзелам штурмавых падраздзяленняў 425-га асобнага штурмавога полка, спецназаўцаў СБС, ССпО, ВСП, Нацгвардыі і ГУР МОУ. За мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы ліквідавалі 26 акупантаў, яшчэ 64 атрымалі раненні. Знішчана або пашкоджана 58 сховішчаў праціўніка.
З пачатку тыдня на Пакроўскім напрамку страты расійскіх войскаў склалі 249 чалавек (159 — беззваротныя), а таксама 7 пунктаў кіравання БпЛА, танк, баявую браняваную машыну і 26 адзінак аўта- і мотатэхнікі. Паралельна працягваецца ўмацаванне флангаў абароны і абарона лагістычных маршрутаў.
У межах Дабрапольскай аперацыі ўкраінскія штурмавыя падраздзяленні за мінулыя суткі прасунуліся на адлегласць ад 100 да 700 метраў. У цэлым вызвалена 188,9 км² тэрыторыі і зачышчана яшчэ 249,9 км² ад дыверсійна-разведвальных груп ворага.