7 снежня 2025, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Маскве ўзнікае пытанне: навошта патрэбны Лукашэнка»

6
«У Маскве ўзнікае пытанне: навошта патрэбны Лукашэнка»
Алег Дунда

Што стаіць за істэрыкай дыктатара.

Пасля атак метэазондамі з тэрыторыі Беларусі Літва цалкам закрыла мяжу як мінімум на месяц. У адказ Лукашэнка ўчыніў істэрыку, забараніў транзіт фур з ЕС і справакаваў новую хвалю мігранцкіх атак на літоўскую мяжу.

Што стаіць за істэрыкай Лукашэнкі і атакамі метэазондаў? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў дэпутату Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Слуга народу» Алегу Дундзе:

— Фактычна гэта сведчыць, што беларуская дзяржава і рэжым Лукашэнкі — поўныя эканамічныя банкруты. Ім для падтрымання бюджэту патрэбны транзіт, ім патрэбныя пастаўкі тавараў праз іх тэрыторыю, у тым ліку расійскіх, на тэрыторыю Еўрапейскага саюза.

Лукашэнка выступае такім акном-пасярэднікам, і любое закрыццё межаў, любое спыненне паставак і транзітных грузаў з Беларусі ў Еўропу фактычна закрывае для яго магчымасць быць «шэрым кантрабандным акном» для Расіі — каб абыходзіць санкцыі ў тым ці іншым выглядзе. У сувязі з гэтым, калі ён не здольны выконваць гэтую функцыю, у Маскве ўзнікае пытанне: а навошта ён тады наогул патрэбны? Таму і істэрыка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках