У Беларусі — грыбная ліхаманка
15- 5.11.2025, 17:26
- 13,650
Грыбнікі актыўна хваляцца сваім «уловам».
Аднак зараз пайшлі менавіта апенькі. У некаторых «таемных» месцах іх гіганцкая колькасць.
Tochka.by распавядае пра чарговы неверагодны «улоў» ціхага палявання, які грыміць на ўвесь TikTok, і пра тое, куды варта паехаць па грыбы. Таксама мы даведаліся, чым так моцна абураюцца карыстальнікі.
Нарэшце дачакаліся
Мужчына адзначае, што назбіраў грыбы ў Калодзішчах, пад Мінскам.
«Вось такія прыгажуны апенькі. Паглядзіце, якая «моладзь»», – з задавальненнем хваліцца ён.
Паводле слоў тыктокера, найлепшыя грыбы «пайдуць на салянку».
Блогер таксама адзначыў, што «нарэшце Мінск дачакаўся апенькаў», і пажадаў усім добрага збору.
«Калі ж вы ўжо нажэрэцеся?!»
Але яго радасць падзялілі далёка не ўсе. Мы сабралі самыя «сочныя» каментары пад відэа.
«Я вось аднаго не разумею: у якой Беларусі я жыву. Дзе яны іх знаходзяць?»
«Мы толькі шапінкі бярэм».
«Увогуле не лічу іх за грыбы: ні смаку, ні выгляду».
«Вы малайчына, а «блохеры» канапавыя ядам пырскаюць».
«Калі ж вы ўжо нажэрэцеся?!»
«Якая прыгажосць, заўтра пайду па грыбы».
«Там ужо нічога няма, усё зрэзаў з-за жаднасці».
«Хутка падаткавая зацікавіцца».
Ролік у TikTok паглядзелі больш за 358 тыс. чалавек. Каля 300 — пакінулі каментары.