Латвія рыхтуе поўную забарону аўтобусных зносін з Беларуссю
7- 5.11.2025, 13:01
- 8,692
Рашэнне ўжо знаходзіцца на разглядзе ўрада.
Урад Латвіі можа цалкам забараніць рэгулярныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь і Расію. Менавіта такую рэкамендацыю далі юрысты Аўтатранспартнай дырэкцыі (ATD), якая адказвае за выдачу ліцэнзій на камерцыйныя аўтаперавозкі ў краіне, паведаміла латвійскае агенцтва LETA.
Міністэрства камунікацый Латвіі (аналог беларускага Мінтранса) яшчэ ў верасні даручыла ATD падрыхтаваць прававое абгрунтаванне для непадаўжэння дзейных ліцэнзій на аўтобусныя рэйсы з Латвіі ў Расію і Беларусь. На дадзены момант захоўваюцца па тры рэгулярныя маршруты ў гэтыя краіны. Для Беларусі гэта:
аўтобусны маршрут у Віцебск — ліцэнзія да 31 студзеня 2026 года,
у Мінск — да 26 лютага 2026 года,
у Гомель — да 27 чэрвеня 2026 года.
Правёўшы юрыдычную ацэнку прававых падстаў для магчымога непадаўжэння гэтых ліцэнзій, латвійская Аўтатранспартная дырэкцыя прызнала мэтазгодным «разгледзець падрыхтоўку праекта распараджэння Кабінета міністраў аб спыненні міжнародных рэгулярных пасажырскіх перавозак у Беларусь і Расію і яго наступным разглядзе ў ўрадзе».