У Беларусі прыдумалі падатковыя новаўвядзенні для тых, хто мае аўтамабілі, кватэры і зямельныя ўчасткі
5- 5.11.2025, 10:29
- 10,660
У Падатковы кодэкс уносяцца змены.
У Беларусі маюць намер увесці некалькі новаўвядзенняў у маёмасныя падаткі, паведамілі ў «палатцы». Ідзе гаворка пра зборы за транспарт, нерухомасць і зямлю. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, піша «Зеркало».
Урад унёс на разгляд у «парламент» праект з карэкціроўкамі ў Падатковы кодэкс. Як паведамляе «палата прадстаўнікоў», дакумент, між іншым, утрымлівае новаўвядзенні для маёмасных збораў.
«Прадугледжваецца павышэнне для даўжнікоў маёмаснага плацяжу (у адносінах да падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і транспартнага падатку) на 15%», — паведамляюць у парламенце.
Таксама чыноўнікі хочуць усталяваць адзіныя стаўкі транспартнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый.
Гэтым дакументам таксама хочуць павысіць зборы на нерухомасць і транспарт.