Аранжавае неба ў Арле: ракеты трапілі ў раёне ЦЭЦ
13- 5.11.2025, 8:28
- 13,444
У расійскім горадзе прагрымелі магутныя выбухі.
У ноч на сераду, 5 лістапада, у расійскім горадзе Арле было гучна – прагучала серыя магутных выбухаў, пасля якіх неба стала аранжавым. Паведамляецца, што падчас атакі ракеты трапілі ў раёне ЦЭЦ, перадае OBOZ.UA.
Пра гэта паведамляюць OSINT-даследчыкі. Таксама расіяне публікавалі ў сетцы відэа з выбухамі, на якіх можна пачуць і палёт ракет.
Мясцовыя ўлады факт ракетнай атакі пакуль не пацвярджаюць, заўляючы, што Арол нібыта атакавалі БПЛА.
«У выніку працы сіл СПА над Арлом знішчаныя варожыя БПЛА. Пры падзенні іх асобных элементаў пашкоджаныя некалькі прыватных дамоў і гаспадарчая пабудова. На дадзены момант інфармацыі пра пацярпелых няма», – напісаў губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клічкоў.




Па яго словах, на месцы здарэнняў прыбылі супрацоўнікі МНС і праваахоўных органаў.
Як паведамляў OBOZ.UA, нядаўна, ноччу 31 кастрычніка, Арлоўскую вобласць краіны-агрэсара Расіі атаквалі ўкраінскія беспілотнікі. Пад удар трапіў абласны цэнтр, дзе была пашкоджаная мясцовая цеплавая электрастанцыя. Пасля гэтага ў частцы вобласці і непасрэдна ў Арле знікла святло.