Расійскі актывіст прызнаўся польскім следчым, што працаваў на ФСБ
8- 4.11.2025, 23:05
- 12,476
Экс-кіраўнік штаба Навальнага ў Саранску перадаваў ФСБ дадзеныя пра эмігравалых апазіцыянераў.
Палітычны эмігрант і экс-наместнік кіраўніка штаба Аляксея Навальнага ў Саранску Ігар Рогаў, якога польскія сілавікі абвінавацілі ў падрыхтоўцы выбуху, прызнаўся ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта піша Wirtualna Polska са спасылкай на матэрыялы справы.
«Я павінен быў займацца тым, што мне падабаецца, улівацца ў шэрагі расійскіх апазіцыянераў, знаёміцца з новымі людзьмі і ўрэшце паведаміць пра ўсё ў ФСБ. Мне здавалася, што я прыношу больш карысці, чым шкоды», — такія словы Рогава на адным з допытаў прыводзіць выданне.
Актывіст падкрэсліў, што дзейнічаў пад ціскам.
Сужэнцы Ігар і Ірына Рогавы атрымалі палітычны прытулак у Польшчы ў 2022 годзе. Варшава забяспечыла іх жыллём і стыпендыямі. Польскія сілавікі арыштавалі Рогава летам 2024 года, яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы выбуху.
Пасля таго як Рогава даведалася, што яе муж завёў раман з іншай эмігранткай з Расіі, яна ў прыватных размовах пачала распавядаць, што Ігар на працягу многіх гадоў працаваў з супрацоўнікам ФСБ па імені Яўген. Як адзначаецца, Рогаў сам прызнаўся ў гэтым жонцы яшчэ на «першым або другім курсе» расійскага ўніверсітэта. Тады ён распавядаў, што пісаў для ФСБ справаздачы з розных канферэнцый прызнанага ў РФ «нежаданым» руху «Адкрытая Расія» (самараспусціўся ў 2021-м).
Пазней суд у Польшчы арыштаваў і жонку актывіста. Ёй прад’явілі абвінавачанні па артыкулах аб шпіянажы і садзейнічанні ў злачынстве.
Ірына распавядала, што летам 2024 года на імя яе мужа прыйшла нейкая пасылка, якую ён не чакаў. На той момант Ігар быў у сяброў у Празе, яго затрымалі па вяртанні. Крыніцы «Вот Так» кажуць, што Рогаў мог атрымаць пасылку ў Чэхіі, яны сцвярджаюць, што актывіст не ведаў пра яе змест.
Рогавым пагражае 8 гадоў пазбаўлення волі. Першае пасяджэнне па іх справе адбудзецца 8 снежня.