У Беларусі можна прагуляцца па лабірынце рэліктавых раслін
- 4.11.2025, 22:14
- 3,490
Дзе ён знаходзіцца?
Вёска Белая Царква ў Віцебскай вобласці прыкметная не толькі руінамі старадаўняга храма канца XVI стагоддзя. Непадалёк ад помніка архітэктуры знаходзіцца сядзіба Аляксандра Жэрнасек «Ціхі сад». Некалькі гадоў таму інжынер з Мінска пераехаў жыць на прыроду, каб развіваць экалагічныя праекты. А з 2018 года ён пачаў вырошчваць у сябе на ўчастку рэдкія рэліктавыя расліны — гінкго білоба.
— Першапачаткова я хацеў пасадзіць проста гай гінкго. А потым падумаў: чаму б яго не зрабіць лабірынтам? Для гэтага нават знайшоўся падыходны старажытны сімвал — бясконцы вузел. Ён вядомы яшчэ з часоў майя і азначае сувязь усяго жывога, — распавядае Аляксандр Жэрнасек.