Стваральнік Лабубу трапіў у дзясятку самых заможных мільярдэраў Кітая
17- 4.11.2025, 20:51
- 5,148
Вірусныя цацкі папулярныя і ў Беларусі.
Стваральнік вірусных цацак Лабубу і заснавальнік сеткі Pop Mart Ван Нін трапіў у элітны клуб мільярдэраў КНР. Паводле Forbes, ягоны стан ацэньваецца ў $22,3 млрд, што дазволіла яму ўвайсці ў першую дзясятку рэйтынгу.
Спіс узначальвае Чжан Імін, заснавальнік холдынгу ByteDance, якому належыць платформа TikTok. Яго капітал дасягае $65,5 млрд. Другі радок займае «кароль бутыляванай вады» Чжун Шаньшань ($58,7 млрд), а трэці — Ма Хуатэн, кіраўнік тэхналагічнага гіганта Tencent ($52,2 млрд).
Таксама ў топ-10 увайшлі заснавальнікі і кіраўнікі такіх кампаній, як Xiaomi, NetEase, Pinduoduo (і яго міжнароднага аналага Temu), Midea, Alibaba і аўтавытворцы BYD.