7 снежня 2025, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў, што прасіў Трампа паўплываць на Орбана

Зяленскі заявіў, што прасіў Трампа паўплываць на Орбана
Уладзімір Зяленскі

У пытанні ўступлення Украіны ў ЕС.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што прасіў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дапамагчы паўплываць на прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, які блакуе прасоўванне Украіны ў ЕС.

Пра гэта ён сказаў у прамым эфіры Euronews у межах публічнага саміту па пашырэнні ЕС.

Зяленскага спыталі, ці гаварыў ён з Трампам пра ўступленне Украіны ў ЕС і ці падтрымлівае гэта амерыканскі прэзідэнт.

- Дональд Трамп падтрымлівае ўступленне Украіны ў ЕС. Мы гаварылі з ім пра гэта. Ён гэта падтрымлівае і разумее, што гэта выбар украінскага народа і што Украіна з’яўляецца часткай Еўропы — геаграфічна, геапалітычна і гістарычна, — адказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што ў размове таксама згадваў праблему венгерскага вета і прасіў Трампа аб садзейнічанні.

- Мы гаварылі пра блакіраванне... з боку лідара Венгрыі, і я спытаў прэзідэнта Трампа, ці падтрымае ён мяне ў тым, каб дапамагчы нам. Ён сказаў, што зробіць усё, што ў ягоных сілах, — сказаў прэзідэнт Украіны.

На ўдакладняючае пытанне пра магчымыя тэрміны Зяленскі сказаў, што пра гэта Трамп не згадваў.

Як вядома, Віктар Орбан і Дональд Трамп павінны сустрэцца ў Вашынгтоне 7 лістапада.

Адным з вострых пытанняў падчас сустрэчы, верагодна, стане пытанне набыцця Венгрыяй расійскіх энергарэсурсаў, ад якіх яна не хоча адмаўляцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках