Украіна дэманструе прагрэс у ключавых рэформах
3- 4.11.2025, 16:37
- 1,358
Еўракамісія апублікавала даклад аб пашырэнні.
Гадавы даклад Еўракамісіі аб прагрэсе Украіны ў еўраінтэграцыі аб’ёмам у сотню старонак з’явіўся на афіцыйным сайце ЕК.
Яшчэ да публікацыі дакумента стала вядома, што ЕС узгадніў спрыяльны для Украіны даклад аб пашырэнні і пазбегне тэзісу пра «адкат» рэформаў.
Таксама Украіну называюць сярод чацвёркі краін, якія цягам года ажыццявілі найбольшую колькасць еўраінтэграцыйных рэформаў сярод усіх дзяржаў-кандыдатаў.
У той жа час у Еўракамісіі заклікалі Украіну пазбягаць любых дзеянняў, якія могуць аслабіць або адмяніць антыкарупцыйныя рэформы, праведзеныя раней.
Віцэ-прэм’ер па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Тарас Качка назваў даклад ЕК аб пашырэнні «найлепшым за тры гады».