7 снежня 2025, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вырашылі па-новаму ўсталёўваць падатак на здачу кватэр

У Беларусі вырашылі па-новаму ўсталёўваць падатак на здачу кватэр

Якія стаўкі на 2026 год?

«Савет міністраў» прапанаваў скарэктаваць размеркаванне ставак падаходнага падатку за здачу кватэры. «Тэлеграф».

Новыя стаўкі прапісалі ў законе «Аб змяненні законаў», праект якога 4 лістапада апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументу яшчэ трэба прайсці ўзгадненне ў «Палаце прадстаўнікоў», пасля чаго яго павінен будзе падпісаць дыктатар Лукашэнка.

Калі дакумент будзе прыняты ў цяперашняй рэдакцыі, у гэтай сферы чакаецца пэўнае спрашчэнне падаткаабкладання. Сам памер падатку за здачу жылля і нерухомасці, як і цяпер, будзе наўпрост залежаць ад рэгіёна. Аднак у новай рэдакцыі прапануецца аб’яднаць дзве катэгорыі, скасаваўшы групу «Іншыя гарады абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлкі гарадскога тыпу», далучыўшы яе да групы «Іншыя населеныя пункты і тэрыторыі».

У сярэднім падатак «падаражэе» на 6%. Вось якія стаўкі падаходнага падатку за здачу кватэры «ўрад» прапануе ўсталяваць на будучы год:

- у Мінску – 53 рублі (+3 рублі да стаўкі, устаноўленай на 2025 год),

- у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінскім раёне – 49 рублёў (+3 рублі),

- у Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Ваўкавыску, Горках, Дзяржынску, Жлобіне, Жодзіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Маладзечне, Навагрудку, Наваполацку, Оршы, Асіповічах, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Слоніме, Слуцку, Смалявічах, Смаргоні, Салігорску, Фаніпалі – 33 рублі (+2 рублі),

- у іншых населеных пунктах і тэрыторыях — 20 рублёў.

Стаўкі падатку на гаражы прапанавалі ўніфікаваць. Сёння стаўка наўпрост залежыць не толькі ад рэгіёна, але і ад матэрыялу, з якога ён пабудаваны. Калі карэкціроўкі ў заканадаўства будуць прынятыя, найбольш істотна «падаражэе» гэты падатак для ўладальнікаў металічных і драўляных гаражоў — для іх стаўка падскочыць адразу на 37,5% (на 6 рублёў), паколькі зраўняецца са стаўкай на жалезабетонныя або цагляныя гаражы.

Вось якія стаўкі прапанавалі ўсталяваць на 2026 год у розных гарадах Беларусі:

у Мінску – 22 рублі (+1 рубель),

у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінскім раёне – 19 рублёў (+1 рубель),

у Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Ваўкавыску, Горках, Дзяржынску, Жлобіне, Жодзіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Маладзечне, Навагрудку, Наваполацку, Оршы, Асіповічах, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Слоніме, Слуцку, Смалявічах, Смаргоні, Салігорску, Фаніпалі – 13 рублёў (+1 рубель),

у іншых населеных пунктах і тэрыторыях – 8 рублёў.

Падатак на здачу машынамесца прапанавалі вынесці ў асобную катэгорыю са наступнымі стаўкамі на 2026 год:

- у Мінску – 17 рублёў,

- у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінскім раёне – 14 рублёў,

- у Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Ваўкавыску, Горках, Дзяржынску, Жлобіне, Жодзіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Маладзечне, Навагрудку, Наваполацку, Оршы, Асіповічах, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Слоніме, Слуцку, Смалявічах, Смаргоні, Салігорску, Фаніпалі – 9 рублёў,

- у іншых населеных пунктах і тэрыторыях – 7 рублёў.

Павышаныя стаўкі для ўладальнікаў вялікіх кватэр і дамоў

Акрамя таго, як і анансаваў раней міністр фінансаў, у законапраекце прапісалі магчымасць спагнання павышанага падатку на нерухомасць для ўладальнікаў вялікіх кватэр і дамоў. Для іх прадугледзелі больш высокі разліковы кошт аднаго квадратнага метра.

Як і абяцаў Юрый Селіверстаў, стаўка прапануецца ў трох варыянтах. Акрамя базавага разліковага кошту «квадрата», прапануецца:

- двойная стаўка для кватэр плошчай звыш 150 квадратных метраў і жылых дамоў плошчай звыш 200 квадратных метраў,

- патройная стаўка для кватэр плошчай звыш 250 квадратных метраў і дамоў плошчай звыш 300 квадратных метраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках