7 снежня 2025, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Найдаўжэйшае праходжанне мяжы ў маім жыцці»

«Найдаўжэйшае праходжанне мяжы ў маім жыцці»

У пункце пропуску «Брэст» — вялізныя чаргі аўтобусаў.

Пасля закрыцця літоўска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Брэст» скапілася вялізная чарга аўтобусаў. Па даных Дзяржпагранкамітэта на 10:00 (па беларускім часе) 4 лістапада выезду ў Польшчу чакае 150 аўтобусаў. Нават з перасадкай у першыя аўтобусы дарога з Мінска да Варшавы займае ад 20 да 22 гадзін.

Перасадка — ад 50 да 60 еўра

Як гэта звычайна бывае ў такіх сітуацыях, пасажыры ў асноўным перасаджваюцца ў аўтобусы, што стаяць наперадзе. Паводле паведамленняў у прыгранічных чатах, цяпер кіроўцы бяруць за яе 50–60 еўра, піша Most.

— На ўсю дарогу [з Мінска да Варшавы] пайшло 20 гадзін. Гэта найдаўжэйшае праходжанне мяжы за маё жыццё, — піша Веньямін (тут і далей паведамленні нязначна адкарэктаваныя для зручнасці чытання).

Некаторыя перавозчыкі дазваляюць сваім пасажырам перасаджвацца бясплатна.

— Як прыехалі на мяжу, пераселі ў першы аўтобус. «Эколайнс» — малайцы. Можна перасаджвацца без аплаты, — распавядае Аляксандр.

У прафільных чатах распаўсюджваюцца чуткі, што транспартная інспекцыя плануе кантраляваць перасадку пасажыраў у першыя аўтобусы ў чарзе.

— Прамільгнула інфармацыя, што з сённяшняга дня з перасадкамі будзе складаней, бо пасля шматлікіх скаргаў транспартная інспекцыя вырашыла грунтоўна ўзяцца за справу, — піша ў чаце карыстальніца Наталля.

13 гадзін на мяжы

Нават перасеўшы ў першы аўтобус, пасажырам даводзіцца праводзіць шмат часу на мяжы. Турысты пішуць, што праходжанне «ад шлагбаўма да шлагбаўма» заняло ў іх 12,5–13 гадзін.

Што на выездзе з Польшчы ў Беларусь

З-за чаргаў на мяжы пераносіцца адпраўленне аўтобусаў з Польшчы ў Беларусь. Напрыклад, «Мінсктранс» праінфармаваў пасажыраў, што аўтобус Варшава — Мінск, які паводле раскладу павінен быў адпраўляцца 3 лістапада ў 23:00, пераносіцца на 07:00 4 лістапада.

На выездзе з Польшчы ў Беларусь чаргі невялікія, перасячэнне мяжы займае некалькі гадзін. Адзін з карыстальнікаў, які ўязджаў у Беларусь уначы, правёў на мяжы чатыры гадзіны. Аўтобус, якім ён ехаў, быў другім у чарзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках