Палітолаг: у Лукашэнкі будуць праблемы, калі пра ягоныя словы паведамяць Трампу
16- 4.11.2025, 14:38
- 27,558
Кіраўніка падвёў язык.
Аляксандр Лукашэнка эмацыйна выказаўся ў адрас Літвы, Польшчы і нават ЗША. Якія гэта можа мець наступствы?
Аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі лічыць, што прычына нецэнзурнай рэакцыі Лукашэнкі некалькі шырэйшая, піша «Нямецкая хваля».
Па яго словах, калі Лукашэнка пачынаў перамовы з амерыканцамі і задумваў «вялікую здзелку» (вызваленне палітвязняў у абмен на зняцце санкцый з боку ЗША), ён разлічваў, што Вашынгтон шчоўкне бізуном, і Еўропа таксама ўключыцца ў перамовы, але ўсё выйшла не так.
«Перамовы з амерыканцамі ідуць са скрыпам, ён сказаў пра гэта завуаліравана, маўляў, пайду на здзелку толькі ў выпадку, калі будуць улічаныя інтарэсы беларускага народа. Але Лукашэнка, вядома, толькі прыкрываецца народам — ён не хоча настроіць супраць сябе «ястрабаў» у пагонах, ды і сярод намэнклатуры не ўсе разумеюць яго крокі. Як аўтарытарны кіраўнік ён страшэнна баіцца здацца слабым», — кажа Класкоўскі.
Аналітык лічыць, што язык падвёў Лукашэнку — калі «сябру Дональду» паведамяць пра яго словы, той наўрад ці будзе ў захапленні: «Я не думаю, што ён пайшоў на такое абвастрэнне адносін з Трампам наўмысна, бо гэта абсалютна не ў яго інтарэсах».